Вы тут

З наступленнем вясны актывізаваліся памежныя кантрабандысты


У Маларыцкім раёне вартавыя мяжы спынілі дзве легкавыя машыны, якія ішлі з Украіны на нашу тэрыторыю. Не проста спынілі — давялося нават страляць з аўтамата ўгару. Аказалася, кіроўцы нездарма ўцякалі. Машыны былі літаральна забітыя... цялячымі тушамі. Мужчыны спрабавалі правезці 1630 кілаграмаў мяса на суму больш за 4 тысячы рублёў. Тавар і транспартныя сродкі затрыманыя.


А днямі над пагранічнай заставай «Знаменка» ў Брэсцкім раёне быў заўважаны беспілотнік. Калі лятальны апарат пасадзілі, убачылі, што да яго прывязаны груз — упакоўка з 300 пачкамі цыгарэт. Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік Брэсцкай пагранічнай групы Сяргей ДЗМІТРЫЕЎ, асобы, якія спрабавалі перакінуць кантрабанду паветрам, устаноўлены. Яны будуць прыцягнуты да адказнасці па трох артыкулах, а гэта азначае буйныя штрафы. І самым бяскрыўдным на гэтым фоне выглядае парушальнік, які ішоў пехатою з Украіны без усялякай кантрабанды. 44-гадовы мужчына ішоў 7 сакавіка ў Столінскі раён, каб павіншаваць былую жонку са святамі. Але ж, нягледзячы на свята, грамадзянін атрымаў два пратаколы: за незаконнае перасячэнне мяжы і парушэнне правілаў знаходжання.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Выпадкі на мяжы

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.