Вы тут

Беларусы ведаюць нумары тэлефонаў сваіх каханых на памяць


У Дзень усіх закаханых аператар МТС вырашыў праверыць, ці памятаюць людзі нумары дарагіх ім людзей  або спадзяюцца толькі на памяць тэлефона.  Эксперымент ахапіў больш за 2500 беларусаў  — жыхароў  Мінска, Брэста, Гродна, Гомеля і Магілева. Прамоўтары прапаноўвалі ўсім жадаючым набраць нумар каханага чалавека па памяці. Тыя, хто спраўляўся, атрымлівалі сувенір ад МТС.


Эксперымент паказаў, што больш як 86 працэнтаў яго ўдзельнікаў не спадзяюцца на “запісныя кніжкі” мабільных тэлефонаў і могуць без іх дапамогі набраць “любімы” нумар .

14 лютага ў абанентаў МТС асаблівай папулярнасцю карысталіся SMS-віншаванні: яны адправілі паведамленняў на 25% больш,  чым у звычайныя дні. У тым ліку, абаненты скарысталіся прапановай адпраўляць SMS-валянцінкі ў рэтра-стылі бясплатна. Пры гэтым, рамантычныя пасланні карысталіся аднолькавай папулярнасцю ў прадстаўнікоў абодвух палоў:  50 працэнтаў SMS былі адпраўленыя жанчынам, а 50 працэнтаў — мужчынам.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.