Вы тут

Свята сям’і ад творчай дынастыі Івановых


Як надвор’е зрабіла падарунак жыхарам краіны, так і ў культурным полі не знікае тэма свят: адпаведны настрой падтрымлівае выстаўка карцін дынастыі Івановых «Святло Раства» ў мастацкай галерэі «Арцель».


Работа Рыгора Іванова.

Рыгор, Наталля, Галіна і Дар’я Івановы — усе працуюць у розных кірунках творчасці, аднак кожны з іх не абмінае тэму казкі. Сюжэты і стылістыка могуць быць абсалютна непадобныя, а вось мяккасць форм, святло і падбор колераў супадаюць. Прастора палотнаў напоўненая і сонцам, і Сусветам, да таго ж наогул у іх багатая палітра станоўчых эмоцый.

У асобнай зале «Grey Hall» прадстаўлены творы Рыгора Іванова, заснавальніка і пачынальніка аўтарскага напрамку «свяцізму» ў беларускім мастацтве. Паняцце «свяцізм» разглядаецца на трох узроўнях: свет вобразаў, маланка як энергія і «экраны» як дыялог.

У зале «White Hall» размешчаны творы іншых прадстаўнікоў дынастыі. Карціны Наталлі — гэта арыгінальныя, дзіўна чыстыя, паэтычныя і ўзнёслыя мастацкія светы, у якіх пануе гармонія. У іх увасабляюцца мары аб шчасці. Мастачка імкнецца абудзіць у чалавеку яго ўнутранае дзіця, з якога вырастае творчы пачатак. А вось Галіна і Дар’я Івановы, наадварот, пераасэнсоўваюць рэальнасць, імкнуцца захапіць гледача актуальнасцю жыццёвых тэм.

Работа Наталлі Івановай.

Выстаўка па-добраму ўздзейнічае на ўспрыманне свету: глядач зараджаецца дабрынёй, гармоніяй, каларыстыкай. У сваёй штодзённасці чалавек пачынае марыць. І гэта галоўная задача аўтараў, якія праз кожны твор жадаюць данесці святло.

Праектам «Святло Раства» галерэя «Арцель» адкрыла вялікую серыю праектаў «Знакамітыя мастацкія дынастыі Беларусі», якая будзе скіраваная на вывучэнне творчага патэнцыялу мастакоў краіны.

Вікторыя АСКЕРА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.