Вы тут

Беларусь зацікаўлена ў супрацоўніцтве з Рэспублікай Карэя


Беларусь зацікаўлена ў супрацоўніцтве з Рэспублікай Карэя ў галіне прымянення новых тэхналогій агародніцтва адкрытага грунту, таксама стварэння сумеснага прадпрыемства па вытворчасці і перапрацоўцы лёну. Пра гэта заявіў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Аляксандр ПАПКОЎ на сустрэчы з парламенцкай дэлегацыяй Рэспублікі Карэя.


Сустрэча беларускіх і карэйскіх парламентарыяў адбылася ў рамках візіту ў Мінск дэлегацыі Рэспублікі Карэя на чале з намеснікам старшыні камісіі Нацыянальнай асамблеі па наземнай інфраструктуры і транспарце, кіраўніком парламенцкай групы па супрацоўніцтве з Беларуссю Лі Вон Укам. У ёй таксама прынялі ўдзел члены Прэзідыума Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Сяргей Рахманаў і Ала Бодак.

На думку Аляксандра Папкова, аграрная галіна Беларусі можа стаць перспектыўным кірункам узаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі.

«Наша задача — развіццё экспарту, у тым ліку і сельскагаспадарчай прадукцыі, — падкрэсліў беларускі парламентарый. — У сувязі з гэтым аб'ектам для прыцягнення прамых карэйскіх інвестыцый у будучым могуць стаць сумесныя вытворчасці і сучасныя высокатэхналагічныя прадпрыемствы, напрыклад, па вытворчасці і перапрацоўцы лёну на тэрыторыі Беларусі». Асваенне выпуску новай прадукцыі з прыцягненнем найноўшых паўднёвакарэйскіх тэхналогій дасць штуршок да павышэння канкурэнтаздольнасці беларускай прадукцыі і далейшага асваення замежных рынкаў.

Сёння асновай беларускага экспарту ў Паўднёвую Карэю з'яўляюцца калійныя ўгнаенні, электронныя інтэгральныя мікрасхемы, шкловалакно. Станоўчую дынаміку мае попыт на лесаматэрыялы, мясныя кансервы і льняныя тканіны. Аднак, як падкрэслілі ўдзельнікі сустрэчы, тавараабарот паміж краінамі пакуль яшчэ не дастатковы. Улічваючы інтарэсы абедзвюх краін, у далейшым плануецца актыўна развіваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва. Таксама ёсць узаемнае імкненне да актывізацыі адносін на ўзроўні міжпарламенцкіх рабочых груп, створаных у Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай асамблеі Рэспублікі Карэя.

У найбліжэйшы час трэба будзе распрацаваць дарожную карту па нарошчванні тавараабароту паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Карэя. Таксама будуць прапанаваны крокі па ўдасканаленні інвестыцыйнай палітыкі абедзвюх дзяржаў.

Наталля БІТЭЛЬ

Загаловак у газеце: Будучыня — за сумеснымі прадпрыемствамі

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.