Вы тут

Навучэнцы Ліцэя БДУ заваявалі восем медалёў


Навучэнцы Ліцэя БДУ заваявалі восем медалёў на ХІV Міжнароднай Жаўтыкаўскай алімпіядзе школьнікаў па матэматыцы, фізіцы і інфарматыцы, якая прайшла ў Алматы (Казахстан).


 

З сярэбранымі медалямі вярнуліся адзінаццацікласнікі Арына Галубіцкая і Андрэй Шакель. «Бронза» ў гэтай катэгорыі — на рахунку ліцэіста з 10-га класа Уладзіслава Зверыка. Па фізіцы трэцяе месца заваявалі адзінаццацікласнікі Яўген Ганковіч і Уладзіслаў Фядурка. У лік лепшых інфарматыкаў увайшлі сярэбраны прызёр адзінаццацікласнік Мікіта Сячко і ўладальнікі «бронзы» адзінаццацікласнік Раман Міхнюк і дзесяцікласнік Ягор Каляда.

У ХІV Міжнароднай Жаўтыкаўскай алімпіядзе ўдзельнічалі больш за 470 школьнікаў у складзе 70 каманд з 15 краін. Гэта сумесны праект рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра «Дарын» і Рэспубліканскай спецыялізаванай фізіка-матэматычнай сярэдняй школы-інтэрната імя Арымбека Жаўтыкава для адораных дзяцей.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: З Казахстана — з «бронзай» і «серабром»


Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.