Вы тут

Зборная Беларусі выйграла ў каманды Кітая на Калядным турніры


Учора каманда Прэзідэнта Беларусі супрацьстаяла кітайскім хакеістам. Вынік матча - 14:9 на карысць Беларусі. Сёлета кітайская каманда ўпершыню прымае ўдзел у гэтым спаборніцтве. Хакей паступова развіваецца ў Кітаі, асабліва сярод моладзі, — зборная з’яўляецца адным з лідараў у Азіі. Аматарская каманда Кітая сфарміравана з гульцоў нацыянальнай каманды краіны і канадскіх хакеістаў, якія маюць кітайскія карані.


Сімвалічнае ўкідванне на пачатку матча зрабіў Філ Эспазіта. Легендарны хакеіст удзельнічаў у суперсерыі 1972 года паміж СССР і Канадай, з’яўляецца членам Залы хакейнай славы і мае шэраг высокіх узнагарод.

Матч пачаўся актыўна: ужо на другой хвіліне Канстанцін Кальцоў закінуў шайбу ў варота праціўніка. Аўтарам другога гола стаў Аляксей Калюжны. У перапынку ён расказаў журналістам: “Нібыта і кар’ера ў мяне доўгая была, але кітайцам ніколі не даводзілася забіваць”. Гэта першы Калядны турнір для Аляксея Калюжнага. Хакеіст падзяліўся, што гуляе з задавальненнем. Рады быў убачыць калег, якія гуляюць у іншых гарадах.

Кітайскі хакеіст Эрнест Лі адзначыў, што беларуская каманда вельмі моцная, добра кантралюе сітуацыю на лёдзе. “У нас было некалькі ўдалых спроб закінуць шайбу, але ў іх таксама добра працуе варатар”. Параўноўваючы матч з беларусамі і са швейцарцамі, які быў у першы дзень турніра, хакеіст адзначыў, што з кожнай гульнёй іх каманда лепш адчувае адзін аднаго: больш трэніруецца разам. Гэты турнір таксама стаў нагодай для некаторых кітайскіх гульцоў наведаць Беларусь упершыню, таму яны адзначаюць прыгажосць сталіцы і шчырасць фанатаў.

Па выніках матчу лепшым гульцом каманды Прэзідэнта Беларусі стаў Канстанцін Кальцоў, а Кітая -- Лян Дон.

Надзея АНІСОВІЧ

anisovich@zviazda.by

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.