Вы тут

Сёння стартуе ХІV Калядны турнір па хакеі на прыз Прэзідэнта Беларусі


Усе ўдзельнікі так званага аматарскага чэмпіянату свету па хакеі прыбылі ў Мінск і ўжо апрабавалі лёд на «Чыжоўка-Арэне». ХІV Калядны турнір па хакеі на прыз Прэзідэнта Беларусі традыцыйна праходзіць у першыя дні студзеня. Восем камандаў — гэта Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, дэбютанты турніру — кітайцы, а таксама хакеісты са Швейцарыі, Расіі, Чэхіі, Швецыі, зборная Балкан і гаспадары турніру — чатыры дні будуць змагацца за ганаровы трафей.


Першымі ў Мінск прыляцела зборная Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, менавіта з ёй беларуская каманда правядзе сваю стартавую сустрэчу. Летась госці сталі бронзавымі прызёрамі спаборніцтваў, а сёлета мэты ў іх больш чым амбіцыйныя. «Спадзяёмся, што атрымаецца выйграць турнір, — адзначае Саід аль-Нуэймі, нападаючы каманды ААЭ. Я вельмі натхнёны гэтым турнірам, вельмі рады зноў знаходзіцца тут чацвёрты раз. Гэта выдатныя спаборніцтвы, нам прыемна гуляць на такім узроўні, бо сюды прыязджаюць шмат былых прафесіяналаў. Для нас гэта вялікі досвед».

Моцны склад сёлета ў чэшскіх хакеістаў, у папярэдняй заяўцы каманды пяціразовы чэмпіён свету, бронзавы прызёр Алімпіяды ў Турыне Давід Выбарны, бронзавы прызёр зімовых Гульняў у Альбервіле Радэк Тоупал і алімпійскі чэмпіён 1998 года ў Нагана, двухразовы чэмпіён свету Давід Моравец.

Нагадаем, упершыню на Калядным турніры згуляе зборная Кітая, якая выступіць на папярэдняй стадыі ў групе А са Швейцарыяй, ААЭ і хакейнай камандай Прэзідэнта Беларусі. Групу В склалі зборныя Швецыі, Чэхіі, Расіі і каманда Балкан.

Сёння турнір адкрые сустрэча хакеістаў з Кітая са швейцарцамі на малой пляцоўцы «Чыжоўка-Арэны». А ў 19.00 на лёдзе вялікай пляцоўкі зборная Беларусі згуляе з камандай ААЭ.

Пераможцы груп па традыцыі 7 студзеня згуляюць за галоўны трафей турніру. Другія каманды ў квартэтах будуць змагацца за бронзавыя медалі.

Акрамя спаборніцтваў удзельнікаў і гасцей чакаюць забаўляльная і турыстычная праграмы. Прадстаўнікі камандаў 6 студзеня прымуць удзел у дабрачыннай акцыі «Калядная традыцыя» і наведаюць дзіцячы дом № 5 у Мінску. Установе ўжо пералічана дапамога ў памеры BYN25 тыс. Арганізатарамі акцыі выступаюць Прэзідэнцкі спартыўны клуб і Федэрацыя хакея Беларусі.

Расклад турніру:

4 студзеня

Група А: Швейцарыя — Кітай (12.30; малая пляцоўка), Беларусь — ААЭ (19.00; вялікая пляцоўка).

Група В: Зборная Балкан — Расія (13.00; вялікая пляцоўка), Швецыя — Чэхія (19.30; малая пляцоўка).

5 студзеня

Група А: Швейцарыя — ААЭ (12.30; малая пляцоўка), Беларусь — Кітай (19.00; вялікая пляцоўка).

Група В: Чэхія — Зборная Балкан (14.00; вялікая пляцоўка), Швецыя — Расія (19.30; малая пляцоўка).

6 студзеня

Група А: Кітай — ААЭ (13.00; вялікая пляцоўка), Беларусь — Швейцарыя (19.00; вялікая пляцоўка).

Група В: Швецыя — Зборная Балкан (12.30; малая пляцоўка), Чэхія — Расія (19.30; малая пляцоўка).

7 студзеня

Матч за 3-е месца (13.00). Фінал (18.00).

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Спартыўны год пачынаецца

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».