Вы тут

Жыхар Гомельскага раёна спрабаваў даць хабар супрацоўніку ДАІ


На аўтадарозе Гомель — Урыцкае супрацоўнікі ДПС ДАІ спынілі аўтамабіль «Фольксваген», якім кіраваў 47-гадовы жыхар Гомельскага раёна. У яго адсутнічаў дакумент, які пацвярджае праходжанне дзяржаўнага тэхагляду.


Аказалася, за аналагічнае парушэнне кіроўца ўжо прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці. Таму, каб не патрапіць у рады «паўторнікаў» і пазбегнуць буйнога штрафу, ён прапанаваў міліцыянеру грошы. Афіцэр ДАІ адмовіўся, папярэдзіўшы аб супрацьзаконнасці такіх дзеянняў. Тым не менш мужчына паклаў некалькі купюр паміж сядзеннямі, што было зафіксавана відэарэгістратарам. На месца здарэння была выклікана следча-аператыўная група, якая задакументавала злачынства. Падазраванага затрымалі, заведзена крымінальная справа, мужчына можа быць пакараны пазбаўленнем волі да пяці гадоў.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.