Вы тут

Супрацоўнікі Ленінскага РУУС сталіцы канфіскавалі піратэхнічныя вырабы


Супрацоўнікі Ленінскага РУУС сталіцы канфіскавалі піратэхнічныя вырабы, якія захоўваліся ў падвальным памяшканні жылога дома на праспекце Ракасоўскага, што парушае патрабаванні заканадаўства аб захаванні такой прадукцыі.


Піратэхніка належала індывідуальнаму прадпрымальніку, які з сям'ёй пражывае ў гэтым жа доме. Паводле слоў гаспадара прадукцыі, агульны кошт канфіскаванага тавару складае каля 20 тысяч долараў. Міліцыянеры налічылі больш за 150 тысяч адзінак, але гэта лічба не канчатковая. Вядома, што продаж піратэхнічных вырабаў — асноўны заробак жыхара мікрараёна Серабранка. Па гэтым факце праводзіцца праверка.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Піратэхніка на $20 000

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.