Вы тут

Тры найлепшыя расліны супраць прастуды


Алоэ

Гэта ўнікальная расліна прысутнічае практычна ў кожным доме, аднак пра яе гаючыя ўласцівасці часта забываюць. Альяс валодае выдатным біястымулюючым дзеяннем, нават умацоўвае імунітэт. Ад прастуды дапаможа наступны сродак: палову шклянкі грэцкіх арэхаў, цэлы лімон, пяць сталовых лыжак мёду і чатыры лісты альясу — здрабніць і змяшаць. Прымаць па адной чайнай лыжцы пасля яды.


Каланхоэ

Гэта расліна здольная надзвычай хутка ліквідаваць непрыемныя сімптомы грыпу і іншых хвароб. Яна таксама валодае ўнікальным біястымулюючым дзеяннем. Пры насмарку трэба закапаць у нос некалькі кропель соку каланхоэ, пасля чаго хворы пачне чхаць. Гэта спрыяе хуткаму ачышчэнню насавых пазух ад слізі і палягчэнню дыхання.


Эўкаліпт

Адна з самых эфектыўных раслін пры прастудзе. Пазбавіцца ад насмарку дапаможа нават простае ўдыханне водару эўкаліпта, а самы эфектыўны метад — інгаляцыя з эўкаліптам. Акрамя ўсяго іншага, гэту расліну выкарыстоўваюць для лячэння кашлю і ў прафілактычных мэтах.

Ірына ТАМКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.