Вы тут

«Песня года» адзначыць лідараў ратацый


Музычны фестываль «Песня года Беларусі — 2017» пройдзе на сцэне Палаца Рэспублікі ў Мінску 28 лістапада.


Перад гледачамі выступяць каля 40 самых папулярных артыстаў краіны, сярод якіх Анатоль Ярмоленка, ансамбль «Песняры», Ядвіга Паплаўская, Аляксандр Саладуха, Алёна Ланская, Іскуі Абалян, Ганна Шаркунова, гурты «Тяни-Толкай», «Napolі», «Дрозды», «Topless», «Las Vegas» і многія іншыя!

Падчас канцэрта сумесны хіт, прэм'ера якога адбылася ў кастрычніку, упершыню публічна выканаюць Герман і Наташа Каралёва. Асновай для фарміравання рэпертуару канцэрта сталі спісы лідараў ратацый, якія падаваліся музычнымі рэдактарамі самых папулярных радыёстанцый Беларусі. Разглядаліся песні, якія трапілі ў гарачыя трэк-лісты з ліпеня 2017 года. Акрамя таго, па існуючай добрай традыцыі АНТ запрашае на «Песню года» народных улюбёнцаў і даўніх сяброў тэлеканала — Аляксандра Саладуху, Ядвігу Паплаўскую, ансамбль «Песняры», Анатоля Ярмоленку і ансамбль «Сябры», Аляксандру Гайдук, Ірыну Відаву. Свята, якое стала папулярнай і чаканай музычнай падзеяй для тысяч гледачоў і тэлегледачоў краіны, праводзіцца ўжо 12 гадоў запар. Тэлеверсія канцэрта «Песня года Беларусі — 2017» выйдзе ў эфір АНТ 25 снежня. Арганізатары «Песні года» — тэлеканал АНТ і Палац Рэспублікі.

Вікторыя ЗАХАРАВА

zaharava@zviazda.by

Загаловак у газеце: Ці пазнаеш іх па галасах?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.