Вы тут

Сям'я з трох чалавек загінула ў ДТЗ з малакавозам ў Петрыкаўскім раёне


У Петрыкаўскім раёне ў выніку сутыкнення малакавоза і аўтамабіля "Опель" загінула сям'я з трох чалавек, паведаміла афіцыйны прадстаўнік УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама Наталля Халалеенка.


Аварыя адбылася сёння каля 9.00. Малакавоз заехаў у "Опель". Як мяркуецца, прычынай стала кола, якое лопнула. У легкавым аўтамабілі ехалі муж, жонка і дзіця. Усе трое загінулі.

Абставіны і прычыны ДТЗ высвятляюцца.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.