Вы тут

Прачуханка на пяць з плюсам


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» тэлевіктарына «Размаўляем па-беларуску». Для таго каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgоmеl.bу або 3bеlаrus.bу і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго, як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды».


Ці ведалі вы, што:

цуглі — частка амуніцыі каня ў выглядзе двух металічных звёнаў;

шавіёт — варсістая шарсцяная тканіна;

гайня — некалькі сабак ці ваўкоў, зграя;

каміна́р — чысцільшчык комінаў;

прачуха́нка — вымова за што-небудзь;

сярнічка — запалка;

на пяць з плюсам — вельмі добра, цудоўна нешта рабіць, жыць (беларускія сінонімы: будзь здароў, дай бог кожнаму, люба-дорага; рускія адпаведнікі: на славу, на все сто);

хадзіць на пальчыках — далікатна абыходзіцца з кім-небудзь, паддобрывацца да каго-небудзь. Беларусы яшчэ скажуць: лістам слацца, рассыпацца дробным макам, падпускаць лёстачкі. Рускія: ходить на цырлах, ходить на задних лапках.

У Юрася Свіркі чытаем:

Вечна свет на тых глядзеў з павагай,

Перад тым на пальчыках хадзіў,

Хто яго выводзіў з раўнавагі,

Хто яму, згараючы, свяціў...

Чарговыя выпускі тэлевіктарыны глядзіце ў эфіры «Беларусь 3» раніцай кожную суботу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іost@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.