Вы тут

Квіткі на 24-ты кінафестываль «Лістапад» паступілі ў продаж!


Учора пачаўся продаж квіткоў на фільмы 24-га Мінскага міжнароднага кінафестываля "Лістапад". Сёлетняй навінкай стаў продаж абанементаў на прагляды асноўных конкурсаў ігравога і дакументальнага кіно, конкурса "Маладосць на маршы" і таксама на прагляды пазаконкурсных праграм. Набыць квіткі можна на сайтах bycard.by, falconclub.by і kinominska.by. Абанементы даступныя з 27 кастрычніка ў касах кінатэатраў "Цэнтральны", "Мір", "Піянер", а таксама – на bycard.by.


Сёлета кінапрагляды фестываля “Лістапад” адбудуцца на пяці пляцоўках: у кінатэатрах “Цэнтральны”, “Піянер”, “Беларусь”, “Мір” і “Falcon Club Буцік Кіно”.

Традыцыйна ў кінатэатры “Цэнтральны” будуць прадстаўлены фільмы асноўнага конкурсу ігравога кіно, таксама будзе паказана конкурсная праграма “Маладосць на маршы”, якая прадставіць новыя імёны сусветнай рэжысуры. Таксама на пляцоўцы “Цэнтральнага” адбудуцца выбраныя прагляды пазаконкурсных карцін, у тым ліку – паўночная секцыя “Колер ночы”, у рамках якой гледачам прапануюць вострыя жанравыя дэлікатэсы: хорар, эротыку, кулінарнае кіно і меладраму.

Конкурс фільмаў для дзяцей і юнацтва “Лістападзік”, уключаючы анімацыйную праграму Нацыянальнага конкурса, адбудзецца ў кінатэатры “Піянер” раніцай і днём. У вячэрні час у “Піянеры” будуць праходзіць прагляды карцін пазаконкурснай праграмы ігравога кіно, якія ўключаць лепшыя аўтарскія працы і фестывальныя хіты гэтага года.

Пляцоўка кінатэатра “Беларусь” стане асноўным месцам для правядзення Нацыянальнага конкурсу “Лістапада”, а “Мір” – праграм дакументальнага кіно: асноўнага конкурсу, конкурса нацыянальных кінашкол і пазаконкурсных праглядаў.

Таксама сёлета да фестывальных пляцовак далучыўся кінатэатр звышага камфорту – Falcon Club Буцік Кіно. Для гледачоў там пройдуць выбраныя прагляды лепшых кінастужак 24-га ММКФ “Лістапад”. На новай пляцоўцы адбудзецца і шэраг сустрэч з удзельнікамі фестываля. Прыемная навіна – кошт квіткоў на прагляды “Лістапада” ў  Falcon Club Буцік Кіно будзе ніжэй за стандартны: квіток на адно месца буде каштаваць 8 рублёў, а Love Seats (падвойныя месцы) – 16.

Упершыню “Лістапад” уводзіць продаж абанементаў на прагляды. Новаўвядзенне прыйдзецца па густу гледачам, якія марылі пабачыць як мага больш фільмаў і пры гэтым не разарыцца. У продажу будуць даступныя 4 віды абанементаў: на праграму асноўнага конкурсу ігравога кіно (11 фільмаў), на праграму асноўнага конкурсу дакументальнага кіно (12 фільмаў), на прагляды конкурсу ігравога кіно “Маладосць на маршы” (11 фільмаў), а таксама абанемент на пазаконкурсныя прагляды ў кінатэатры “Піянер”.

Квіткі на сеансы дакументальнага кіно ў кінатэатры “Мір” будуць каштаваць мінчанам ўсяго 2 рублі днём у будні, а ўвечары і ў выхадныя дні – 3 рублі. Паход у кінатэатр “Піянер” на прагляды “Лістападзіка” будзе каштаваць 1,3 рубля, а на вячэрнія сеансы – 4,5 рублі. Квіткі ў кінатэатр “Беларусь” на праграму Нацыянальнага конкурсу будуць прадавацца па 4 рублі ў будні і па 3,5 – у выходныя. У кінатэатры “Цэнтральны”ранішнія фестывальная прагляды будуць каштаваць 2,5 рублі, днеўныя – 3,5 рублі, а вячэрнія сеансы і сеансы ў выходныя – 5,5 рублей.

Кошт абанемента на праграму асноўнага конкурсу дакументальнага кіно будзе састаўляць 24 рублі, на праграму асноўнага конкурсу ігравога кіно – 49,50 рублей. Кошт абанемента на конкурс “Маладосць на маршы” – 27,50 рублей, а абанемента на пазаконкурсныея прагляды ў кінатэатры “Піянер” – 42 рублі.

24-ты кінафестываль «Лістапад» адбудзецца з 3 па 10 лістапада 2017 года ў Мінску. Дырэкцыя галоўнай кінападзеі года – Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «АРТ Карпарэйшн». Арганізатары – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт пры ўдзеле Белтэлерадыёкампаніі, Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм», Беларускага саюза кінематаграфістаў.

Генеральны партнёр Фестываля – МОЦНАЯ КАРТКА MASTERCARD.

Афіцыйныя партнёры фестывалю: Falcon Club Буцік Кіно, Кінавідэапракат, білетны аператар Bycard. Партнёр сувязі - Velcom. Пры падтрымцы Нацыянальнага аэрапорта Мінск.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.