Вы тут

У міліцыю пазваніла дзіця і паведаміла, што яго школу хочуць узарваць


У сталіцы па тэлефоне 102 пазваніла дзіця, якое паведаміла, што яго школу «хочуць узарваць».


Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў было ўстаноўлена, што званок з мабільнага тэлефона здзейсніў 8-гадовы навучэнец адной са сталічных школ. Высветлілася, што на ўроку «Асновы бяспекі жыццядзейнасці» настаўнік расказваў вучням аб тым, што трэба рабіць у небяспечных сітуацыях і каму неабходна званіць. На перапынку дзеці вырашылі, як той казаў, праверыць на практыцы атрыманую інфармацыю — пазванілі на нумар 102 і расказалі пра «мініраванне» школы. Міліцыя і адпаведныя службы аператыўна прыбылі на месца. Як паведамілі ў Фрунзенскім РУУС г. Мінска, улічваючы юны ўзрост ілжэмінёра, адказваць за яго ўчынак давядзецца бацькам.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Васьмігадовы «мінёр»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.