Вы тут

Для прафесійнага развіцця моладзі неабходна ствараць камфортныя ўмовы


Такое меркаванне выказаў намеснік старшыні Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь» Сяргей ПІГАРАЎ на круглым стале на тэму «Ад вытокаў дзяржаўнасці да ІТ-краіны», які прайшоў у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.


— Можна колькі заўгодна казаць пра тое, што наша моладзь не павінна з'язджаць з Беларусі, аднак сітуацыя наўрад ці зменіцца, пакуль не будуць створаны ўмовы для камфортнага развіцця, — лічыць Сяргей Пігараў. — Але важна адзначыць, што сёння ў нашай краіне робіцца ўсё, каб гэтыя ўмовы з'яўляліся.

На яго думку, у будучыні цалкам рэальная сітуацыя, калі беларуская моладзь будзе адпраўляцца за мяжу па прафесійны вопыт, аднак потым вяртацца і рэалізоўвацца ў Беларусі. Дапамога ў гэтай сферы з'яўляецца таксама адной з прыярытэтных задач «Белай Русі», дадаў намеснік старшыні Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання.

У працэсе падрыхтоўкі да трэцяга З'езду аб'яднання, які адбудзецца 28 кастрычніка ў Палацы Рэспублікі, удзельнікі «Белай Русі» актыўна вывучаюць працэсы ў палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай і духоўнай сферах сучаснага беларускага грамадства. У рамках гэтай работы арганізацыя праводзіць шэраг круглых сталоў у Мінску, Гродне, Гомелі, Магілёве і Брэсце на базе прадпрыемстваў і вышэйшых навучальных устаноў. Акрамя саміх членаў «Белай Русі» на сустрэчах прысутнічаюць дэпутаты парламента, прадстаўнікі мясцовай улады, прафесары і выкладчыкі, супрацоўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і проста неабыякавыя грамадзяне.

У фармаце круглых сталоў у кожнага ёсць магчымасць выказацца і прапанаваць сваю ідэю ў любой сферы.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

lukashevich@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Будучыня — за маладымі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.