Вы тут

Карпенка: Мы бачым пэўныя зрухі ў прававой асвеце грамадзян


Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка сустрэўся з сябрамі Моладзевага савета пры ЦВК, перадае БелТА.


«Мы назіраем за дзейнасцю Маладзёжнага савета пры ЦВК. На наш погляд, нядрэнна вы спрацавалі з пункту гледжання інфармацыйна-асветніцкай дзейнасці напярэдадні правядзення выбараў дэпутатаў у адзіны дзень галасавання, — расказаў Ігар Карпенка. — Мы адзначаем для сябе пэўныя зрухі ў пытаннях прававой асветы нашых грамадзян, моладзі, у першую чаргу. Згодна з абноўленым Выбарчым кодэксам функцыя па арганізацыі гэтай работы ўскладзена на ЦВК. Да гэтага дабавілася яшчэ адна функцыя Цэнтральнай выбарчай камісіі — метадычнае кіраўніцтва навучаннем патэнцыйных арганізатараў выбараў».

Кіраўнік ЦВК станоўча ацаніў ініцыятывы Маладзёжнага савета. «Вы праводзілі дыялогавыя пляцоўкі, сустрэчы з моладдзю, розныя акцыі. Працягваецца інфармацыйна-асветніцкі марафон “Выбірай.BY”. Самае галоўнае, што ёсць пэўная зваротная сувязь ад моладзі. Паступаюць нават прапановы пашырыць Маладзёжны савет пры ЦВК», — адзначыў ён.

Ігар Карпенка анансаваў і найбліжэйшае сумеснае мерапрыемства з сябрамі Моладзевага савета пры ЦВК. 6 красавіка яны прымуць удзел у рэспубліканскай добраахвотнай акцыі «Аднавім лясы разам» і наведаюць Бярэзінскі раён.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.