Вы тут

Паміж бізнесам і падатковымі органамі з'явіцца інстытут пасярэднікаў


Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ №338 «Аб падатковым кансультаванні», які ўкараняе ў краіне прафесійны інстытут пасярэднікаў паміж бізнесам і падатковымі органамі.


Інстытут падатковых кансультантаў ствараецца ў Беларусі з улікам станоўчага замежнага вопыту: ён запатрабаваны і паспяхова функцыянуе ў многіх еўрапейскіх краінах, у тым ліку ў Аўстрыі, Германіі, Польшчы, Францыі, Чэхіі і іншых дзяржавах, адзначаюць у прэс-службе Прэзідэнта. Правам аказання такіх паслуг надзяляюцца індывідуальныя прадпрымальнікі і камерцыйныя арганізацыі, якія маюць у сваім штаце як мінімум аднаго падатковага кансультанта. Пры гэтым працаваць на такой пасадзе спецыяліст зможа пасля здачы кваліфікацыйнага экзамену ў Міністэрстве па падатках і зборах і атрымання атэстата падатковага кансультанта.

Акрамя кансультавання гэтыя спецыялісты будуць мець права аказваць паслугі па вядзенні бухгалтарскага і падатковага ўліку, складанні справаздачнасці, прадстаўленні інтарэсаў кансультуемых асоб у дзяржаўных органах і арганізацыях. Зварот да падатковых кансультантаў будзе насіць выключна добраахвотны характар і ні ў якім выпадку не будзе навязвацца прадпрымальнікам і арганізацыям.

У адпаведнасці з дакументам на падатковых кансультантаў ускладаецца поўная матэрыяльная адказнасць за якасць і вынік іх дзейнасці, а магчымыя рызыкі прычынення шкоды падлягаюць абавязковаму страхаванню.

Выданне Указа будзе садзейнічаць правільнаму падліку суб'ектамі гаспадарання падаткаў, дазволіць знізіць верагоднасць здзяйснення падатковых правапарушэнняў, мінімізаваць выдаткі бізнесу па выплаце пеняў і штрафаў за згаданыя парушэнні.

Загаловак у газеце: Падаткі без памылак і штрафаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.