Вы тут

За зайцамі — на матацыкле


З надыходам цемры на сельскагаспадарчым полі паблізу вёскі Стараўшчына Шчучынскага раёна ў полі зроку членаў рэйдавай службы дзяржінспектараў і егераў — з'явіліся два грамадзяніны на матацыкле з каляскай...


З уключанымі фарамі яны пачалі кружыць, асвятляючы поле і ўзлесак, потым пачуліся стрэлы, што пацвердзіла здагадку — браканьеры. Выпадковымі сведкамі гэтых падзей сталі таксама мясцовы егер і паляўнічы, якія легальна здабывалі казулю на гэтым полі і ледзьве не трапілі пад стрэлы парушальнікаў. Падчас пераследу браканьеры кінулі матацыкл і пабеглі да лесу. Адзін з іх натрапіў на паляўнічага і быў затрыманы тым. Другі паспеў збегчы, але пасля яго таксама затрымалі. У парушальнікаў канфіскавалі дзве паляўнічыя стрэльбы і шэсць патронаў. У калясцы матацыкла была тушка зайца-русака. Затрыманыя былі жыхарамі Гродна. Заведзена крымінальная справа.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.