Вы тут

Пакінуць на зямлі след


Прафесар, доктар гістарычных навук, заслужаны работнік культуры Расіі, галоўны рэдактар часопіса «Журналіст. Сацыяльныя камунікацыі» Аляксандр Чарняк паходзіць з Беларусі. Ён не забываецца на свае карані: юбілей беларускага кнігадрукавання з’яўляецца для яго знакавай датай.


— Сёлета ўсе мы адзначаем 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, славім Францыска Скарыну — выбітнага чалавека, доктара медыцыны, мастака, філосафа, першадрукара. Чалавек нараджаецца для таго, каб пакінуць на зямлі след. Нарадзіць сына, пабудаваць жыллё, пасадзіць сад… У кожнага свой след, маленькі альбо вялікі. А ёсць людзі, чые сляды не сціраюцца стагоддзямі. Менавіта такі след пакінуў на зямлі Францыск Скарына, калі надрукаваў сваю першую кнігу. «Псалтыр» — адно з найпапулярнейшых выданняў свету, якое адыграла вялікую ролю не толькі для культуры Беларусі, але і для культуры Расіі, для іншых усходнеславянскіх краін. Дзякуючы Францыску Скарыне, звычайныя людзі атрымалі магчымасць прачытаць і зразумець слова Божае.

Жыццё чалавека трымаецца на досведзе нашых продкаў. Людзі нараджаюцца няўмелымі, і бацькі вучаць сваіх дзяцей хадзіць і размаўляць. Потым — школа, інстытут, усё больш і больш ведаў. А адкуль бяруцца гэтыя веды? Яны накоплены нашымі папярэднікамі. Такім чынам, Францыск Скарына надрукаваў не проста Біблію, а нешта большае: тое, што было назапашана чалавецтвам. У адной з кніг скарынаўскай Бібліі ёсць такія словы: «Як ад нараджэння звяры, што ходзяць у пустыні, ведаюць ямы свае; птушкі, што лятаюць у паветры, ведаюць гнёзды свае; рыбы, што плаваюць па моры і ў рэках, чуюць віры свае; пчолы і тым падобныя бароняць вуллі свае — так і людзі, дзе нарадзіліся і ўскормлены, да таго месца вялікую ласку маюць». У гэтых словах — мудрасць, якая перадаецца ад чалавека да чалавека.

Падрыхтавала Дар’я ЧАРНЯЎСКАЯ

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.