Вы тут

ХХІV Кніжны кірмаш пройдзе з 13 па 17 верасня ў Львове


Па традыцыі ў ім абавязкова прымуць удзел і беларускія кнігавыдаўцы. Кніжны кірмаш у Львове — адна з аўтарытэтных пляцовак ва Украіне. Ды і не толькі ва Украіне. Сотні выдаўцоў, пісьменнікаў сустракаюцца штогод у старажытным горадзе, каб паказаць свае новыя праекты, абмяняцца вопытам, знайсці тыя тэхналагічныя і творчыя рашэнні, што дапамогуць па-ранейшаму прыцягваць увагу чытачоў папяровай кнігі.


— Для нашага выдавецтва Львоў кніжны — гэта асаблівы адрас, — расказвае дырэктар кіеўскага выдавецтва «Яраславаў вал» вядомы ўкраінскі празаік, публіцыст Міхайла Слабашпіцкі. — І сёлета ў нас ёсць што паказаць сябрам, калегам. Дарэчы, мы выдаём і беларускую літаратуру ў перакладзе на ўкраінскую мову.

Варта заўважыць, што і беларусам ёсць што паказаць з кніг украінскіх пісьменнікаў на беларускай мове. У прыватнасці, Выдавецкі дом «Звязда» ў апошні час падараваў юнаму чытачу дзве дзіцячыя кнігі Міхайлы Слабашпіцкага. У літаратурна-мастацкіх часопісах «Полымя», «Маладосць», газеце «Літаратура і мастацтва» апошнім часам неаднойчы друкаваліся ўкраінскія паэты, празаікі: Аляксей Кананенка, Галіна Тарасюк, Уладзімір Даніленка... Гаворка пра беларуска-ўкраінскія літаратурныя стасункі пойдзе і ў час работы Міжнароднага літаратурнага фестывалю, які пазначаны ў праграме Львоўскага кніжнага кірмашу.

Сяргей ШЫЧКО

Загаловак у газеце: Чакае кніжны Львоў!..

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.