Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і грамадскае аб'яднанне «Саюз пісьменнікаў Беларусі» абвяшчаюць старт 28 ліпеня новага этапу сумеснага Рэспубліканскага маладзёжнага праекта «Кніга.BY».
Яго мэта — далучэнне моладзі да чытання сусветнай літаратуры розных жанраў, а таксама чытання беларускіх аўтараў на мове арыгінала. Тэматыка праекта «Кніга.BY» у 2017 годзе звязана найперш з Годам навукі і святкаваннем 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. У рамках мерапрыемства адбудзецца правядзенне дабрачынных акцый па зборы кніг для сацыяльных устаноў, арганізацыя сустрэч моладзі з пісьменнікамі і журналістамі, што пішуць пра навуку. Яго неад'емнай часткай стане акцыя «Буккросінг», якая праводзіцца па аналогіі з аднайменным сусветным рухам. Падчас буккросінгу ўсе ахвотныя змогуць абменьвацца кнігамі (пакідаць свае ці, наадварот, браць цікавыя ім выданні) на спецыяльна размешчаных у розных установах паліцах. Акрамя таго, арганізатары «Кніга.BY» плануюць правесці сярод карыстальнікаў сацыяльнай сеткі Іnstаgrаm флэшмоб «З кнігай па жыцці» і заклікаюць усіх далучыцца да праекта, апублікаваўшы фота ў асабістым профілі разам з любімай цытатай з кнігі.
Надзея НІКАЛАЕВА
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?