Вы тут

Стартавала маладзёжная акцыя «Падары немаўляці вышыванку»


У апошнія гады ўзрастае цікавасць дзяцей і моладзі да беларускай нацыянальнай культуры, традыцый, абрадаў, народных промыслаў і рамёстваў. Імкнецца быць у трэндзе і БРСМ, які другі год запар рэалізуе рэспубліканскі маладзёжны праект «Беларусь — крыніца натхнення».


Мерапрыемствы праекта аб'яднаныя ідэяй, што крыніцай натхнення для творчасці, развіцця, стваральнай працы сучасных беларусаў з'яўляюцца найбагацейшыя традыцыі і гісторыя Беларусі, культурная спадчына мінулых пакаленняў, любоў і павага да Радзімы. Таму напярэдадні Дня моладзі і Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у рэгіёнах краіны стартавалі маладзёжныя ініцыятывы «Сэлфі&фота з вышыванкай» і «Падары немаўляці вышыванку». Другога ліпеня Саюз моладзі плануе з размахам арганізаваць у сталіцы «Дзень вышыванкі».

А ўчора ў рамках адкрытага дыялогу «Беларусь — крыніца натхнення» 3-ю гарадскую клінічную бальніцу імя Клумава наведаў Андрэй Белякоў, першы сакратар Цэнтральнага камітэта грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Старт гэтаму мерапрыемству дала маладзёжная акцыя «Падары немаўляці вышыванку». У ёй прынялі ўдзел маладыя мамы-мінчанкі, у якіх напярэдадні Дня моладзі і Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь нарадзіліся маленькія грамадзяне нашай краіны. З рук Андрэя Белякова яны атрымалі распашонкі-абярэгі з нацыянальным каларытам для нованароджаных.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Фота Сяргея НІКАНОВІЧА

Загаловак у газеце: У вышыванцы — з першых дзён

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.