Вы тут

Набывае папулярнасць відэа, на якім веласіпедыст абагнаў «Ферары»


У сеціве набывае папулярнасць відэа, на якім веласіпедыст абагнаў «Ферары». На сёння ролік праглядзелі больш за 25 мільёнаў чалавек, піша vіdeoboom.


Француз Франсуа Жысі сканструяваў адмысловы веласіпед, на якім змог усталяваць рэкорд хуткасці, разагнаўшыся да 333 км/г. Ён дасягнуў патрэбнай хуткасці за 4,8 секунды. Каб дасягнуць такога выніку, Жысі ўсталяваў на веласіпед рэактыўны рухавік, які ў якасці паліва выкарыстоўвае канцэнтраваны 90-працэнтны перакіс вадароду. Цікава, што на агрэгаце ўсё ж усталяваныя педалі, інакш гэтую канструкцыю нельга было б называць веласіпедам, і Франсуа перыядычна ездзіць на ім, круцячы педалі, калі нікуды не спяшаецца.

Іван КУПАРВАС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.