Вы тут

Падведзены вынікі творчага конкурсу «Бежанцы: твой дом — мая крэпасць»


Падведзены вынікі конкурсу творчых работ «Бежанцы: твой дом — мая крэпасць». Спаборніцтвы праходзілі ў дзвюх намінацыях: «Найлепшы плакат/фотаработа» і «Найлепшы відэаролік».


Самым лепшым стаў відэаролік, зняты курсантам Інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь Віктарам Стэлькіным. Работа пяцікурсніцы факультэта міжнародных адносін (ФМА) БДУ Антаніны Марозавай заняла ў гэтай намінацыі другое месца. А трэцюю пазіцыю падзялілі трэцякурснік ФМА Павел Лашук і творчая група ў саставе курсантаў Універсітэта грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі Арцёма Мельнікава і Аляксандры Саўчук.

У намінацыі «Найлепшы плакат/фотаработа» пераможцам быў прызнаны плакат «Наш дом — Зямля» студэнткі факультэта дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Ганны Шчарбітавай. Прадстаўніца гэтай жа ўстановы студэнтка Анастасія Сцяпанчанка за серыю плакатаў «Свет. Адзінства. Роўнасць» і «Разам пад аховай» заняла другое месца. Замыкае тройку прызёраў студэнтка фармацэўтычнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Аліна Тычына са сваім плакатам «Працягні руку дапамогі».

Усяго ў гэтым годзе на конкурс было даслана 17 відэаролікаў і 36 плакатаў і фотаработ ад 39 студэнтаў і навучэнцаў сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных устаноў Беларусі.

Арганізатарамі конкурсу выступілі Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў і Міжнароднае грамадскае аб'яднанне па навукова-даследчых і інфармацыйна-адукацыйных праграмах «Развіццё». Мерапрыемства накіравана на прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем бежанцаў, садзейнічанне фарміраванню талерантнасці і паважлівага стаўлення да гэтай катэгорыі грамадзян.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Да бежанцаў — талерантна

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.