Вы тут

Чэмпіянат свету па паўэрліфтынгу стартуе сёння ў Мінску


З 15 па 17 чэрвеня пройдзе турнір для ветэранаў, затым спаборніцтвы працягнуць юнакі і юніёры, а з 21-га па 25 чэрвеня на памостах выступяць прафесіяналы. Чэмпіянат прымае сталічны Палац спорту, спаборніцкая праграма штодня пачынаецца з 10 раніцы.


Удзел у турніры возьмуць амаль 900 спартсменаў з 52 краін, у Мінск прыедуць наймацнейшыя зборныя — з ЗША, Украіны, Расіі, Канады. Звычайна атлеты менавіта з гэтых краін збіраюць самы багаты ўраджай узнагарод на аналагічных турнірах.

Беларускую зборную прадставяць 15 атлетаў. Найбольшыя надзеі ў гэтым відзе спорту сёлета ў нас звязваюць з сусветным рэкардсменам сярод моладзі па жыме лежачы Уладзіславам Папельскім, чэмпіёнкай свету 2016 года ў катэгорыі да 47 кг Таццянай Дамашынай, а таксама сярэбраным прызёрам чэмпіянату Еўропы гэтага года Сняжанай Зубко. На жаль, атрымаў траўму і не зможа прыняць удзел у гэтых спаборніцтвах заслужаны майстар спорту краіны па паўэрліфтынгу Аляксандр Грынкевіч-Суднік, у яго актыве ўжо ёсць чатыры перамогі на чэмпіянатах свету. У Мінску Аляксандр выступіць у якасці трэнера.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Жым плюс цяга

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.