Вы тут

Дзедаў памочнік


«Летам у вёсцы хораша, як ніколі, — піша Ніна Паўлаўна Бакун з вёскі Балічы Шчучынскага раёна. — Раздолле: луг, рэчка, лес... Усё да сябе прыцягвае. Але самая цікавая пара ў вёсцы — гэта жніво. Вакол пахне хлебам. Мой унучак Сашка Шандроха таксама працаваў на жніве, праўда, разам з дзядулем. Яны перавозілі зерне з поля на зернясклад, папаўнялі засекі нашай роднай краіны. Ці ж не сапраўдны беларусік?!»


Шаноўныя мамы і таты, бабулі і дзядулі! Шчыра запрашаем вас прыняць удзел у конкурсе «Беларусікі». Дасылайце здымкі вашых дзетак, унукаў, а можа, нават і праўнукаў (з невялічкім аповедам) на адрас «Звязды». Але адна ўмова — каб, зірнуўшы на фота, адразу ж можна было зразумець, што гэта беларусік. Арыгінальнасць і творчы падыход вітаюцца! Аднаго з герояў, якога мы ўбачым на здымках, чакае прыз!

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.