Вы тут

У чаканні палёту


Прывітанне! Мяне завуць Мацвей, мне ўжо 1,5 года. Усе кажуць, што я беларускі амерыканец, бо нарадзіўся ў Амерыцы. Але я лічу сябе амерыканскім БЕЛАРУСАМ! Мяне зараз усё цікавіць. Напрыклад, нядаўна навучыўся дзьмуць у гліняную свістульку, якую мне перадала мая беларуская цёця. Вельмі люблю танцаваць пад музыку, а таксама слухаць, як мама ці тата чытае казкі ды вершы. Сам я літар яшчэ не ведаю, але ахвотна разглядаю яркія малюнкі. У мяне ўжо нават ёсць асабістая невялічкая кніжная шафа: у ёй не толькі рускамоўныя і англамоўныя кнігі, але і некалькі беларускамоўных.


Але больш за ўсё люблю збіраць розныя палачкі і каменьчыкі, а таксама назіраць за жывёламі. Мама з татам часта водзяць мяне ў заапарк. Там шмат розных экзатычных жывёл: белы мядзведзь, пінгвіны, жырафа... Але я з нецярпеннем чакаю, калі ўпершыню палячу ў Беларусь, на радзіму сваіх бацькоў. Мама кажа, што ў вёсцы мне вельмі спадабаецца. Там у бабулі з дзядулем ёсць сапраўдная карова і маленькае парася, а таксама коцік.

Шаноўныя мамы і таты, бабулі і дзядулі! Запрашаем вас прыняць удзел у конкурсе «Беларусікі». Дасылайце здымкі вашых дзетак, унукаў, а можа, нават і праўнукаў (з невялічкім аповедам) на адрас «Звязды». Але адна ўмова — каб, зірнуўшы на фота, адразу ж можна было зразумець, што гэта беларусік. Арыгінальнасць і творчы падыход вітаюцца! Аднаго з герояў, якога мы ўбачым на здымках, чакае прыз!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».