Вы тут

Марусіна лета


Знаёмцеся: Марыя Яўгенаўна Зелянькова. Менавіта так гэта дзяўчынка прадстаўляецца, калі хтосьці пытаецца, як яе завуць. Прычым робіць гэта надзвычай сур'ёзна, старанна выгаворваючы ўсе словы. А родныя ласкава называюць яе Маруся. Жыве дзяўчынка з бацькамі і бабуляй у Баранавічах. Сёлета ў Марусі — першае дарослае лета: яна без мамы і без таты, якія працуюць, разам з бабуляй праводзіць яго ў вёсцы. «Там Марусі раздолле, — піша яе хросная мама Алена, якая і даслала ў рэдакцыю гэта фота. — Можна паесці ў садзе парэчак проста з куста, пакуль бабуля не бачыць, «пакупаць» у лужыне самакат. А яшчэ яна наша памочніца. Заўсёды прыбірае за сабой усе цацкі, палівае кветкі, прыгаворваючы: «Ешце, кветачкі, ешце, а то жывоцікі будуць балець і расці не будзеце», падмятае вуліцу мятлой, якая ўдвая большая за яе. Марусі ў лістападзе будзе чатыры гады, яна ўжо ведае ўсе літары і цяпер з бабуляй вучыцца чытаць. Прычым па-беларуску і па-руску, а заадно вучаць і простыя англійскія словы. Такія вось цікавыя і карысныя першыя летнія канікулы ў нашай дзяўчынкі атрымліваюцца».


Шаноўныя мамы і таты, бабулі і дзядулі! Шчыра запрашаем вас прыняць удзел у конкурсе «Беларусікі». Дасылайце здымкі вашых дзетак, унукаў, а можа, нават і праўнукаў (з невялічкім аповедам) на адрас «Звязды». Але адна ўмова — каб, зірнуўшы на фота, адразу ж можна было зразумець, што гэта беларусік. Арыгінальнасць і творчы падыход вітаюцца! Аднаго з герояў, якога мы ўбачым на здымках, чакае прыз!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».