Вы тут

Фотасправаздача з фэстываля Вэбкон


У першы дзень лета “М”ы з вялікай радасцю дзелімся з вамі ўсімі фотасправаздачай з фэстываля Вэбкон. Самыя розныя фота – на любы густ! І каго тут толькі няма… зрэшты, паглядзіце самі. Наш сябар-фатограф Марына Дубень пастаралася.

…зусім блізка, за паваротам – чароўная рэч – быццам ажылі выхапленыя з фільмаў Хаяа Міядзакі кадры: тут і камін з жывым вогненным дэманам Кальцыферам, тут і чароўныя дзверы палаца чарадзея Хоўла, тут і містычная электрычка з “Spirited Away”, дзе можна прысесці побач з самім Бястварым дэманам!..

…побач з аматарамі Міядзакі паставіла свой загадкавы белы шацёр каманда стэнда Steampunk. Там спраўна майструюць і ўладкоўваюць, завіхаюцца з дошкамі, стукаюць і грукаюць.

…над вялікім стэндам серыяла One Piece толькі што пара не ідзе ад напружанай і таропкай работы. Хтосьці ў некалькі рук уладкоўвае кіль карабля, хтосьці фарбуе сімпатычны бутафорскі кумпяк. Тут трохі пазней абяцаюць грандыёзныя конкурсы і надзвычай багатую праграму.

З поўным і падрабязным маладосцеўскім допісам пра Вэбкон можна будзе пазнаёміцца ўжо зусім хутка – у №7 за гэты год.

Чытайце “Маладосць” – і не сумуйце!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.