Белтэлерадыёкампанія пачала прыём заявак ад ахвотных прадставіць нашу краіну на дзіцячым конкурсе песні «Еўрабачанне-2017», што пройдзе сёлета 26 лістапада ў сталіцы Грузіі.
Да праслухоўвання будуць дапушчаны юныя выканаўцы, якім на дату правядзення міжнароднага конкурсу мусіць споўніцца ад 9 да 14 гадоў, з песняй на беларускай і/ці рускай мове (дапускаецца таксама не больш чым 40-працэнтнае ўключэнне замежнай мовы), якая не выконвалася публічна і не была камерцыйна рэалізаваная да 1 мая 2017 года. Цалкам з правіламі нацыянальнага адбору можна азнаёміцца на афіцыйным сайце медыяхолдынга
www.tvr.by у рубрыцы «Праекты».
Заяўкі трэба адпраўляць да 30 чэрвеня каштоўнымі бандэролямі на адрас: 220807, г. Мінск, вул. Макаёнка, 9 з паметкай «На дзіцячы конкурс песні «Еўрабачанне-2017». А ўжо да 7 ліпеня прафесійнае журы вызначыць ад 7 да 10 фіналістаў нацыянальнага адбору, якія ўвосень паспаборнічаюць за права прадставіць Беларусь на дзіцячым конкурсе.
Вікторыя ЦЕЛЯШУК
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?