Вы тут

На Sotheby's выставяць пярсцёнак з дыяментам вагой 26,27 карата


На аўкцыён Sotheby's выставяць пярсцёнак з дыяментам вагой 26,27 карата, набыты за 10 фунтаў стэрлінгаў, піша The Guardіan.


Жыхарка Вялікабрытаніі, якой належыць каштоўны камень, набыла пярсцёнак на блышыным рынку ў Лондане каля 30 гадоў таму. Яна не ведала, што гэта сапраўдны дыямент, таму што агранка ў стылі XІX стагоддзя хавала яго бляск. Жанчына звярнулася ў Sotheby's пасля таго, як даведалася ад ювеліра пра каштоўнасць каменя. У Гемалагічным інстытуце Амерыкі пацвердзілі сапраўднасць брыльянта, ён будзе выстаўлены на аўкцыён. Паводле слоў супрацоўніцы Sotheby's, вестка ўсхвалявала ўладальніцу брыльянта. «Такая сума здольная змяніць жыццё», — сказала яна.

Іван КУПАРВАС

hvir@zviazda.by

Загаловак у газеце: Каштоўнасць з барахолкі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.