Вы тут

У Браціславе пабачыла свет кніга Янкі Купалы на славацкай мове


Ініцыятар выдання зборніка «А хто там ідзе?» і адзін з перакладчыкаў вершаў класіка беларускай літаратуры — спадар Мар'ян Серватка.


Ён працаваў у Беларусі Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Славакіі. І сувязяў з нашай краінай не пакідае і зараз. Стараецца наведвацца ў Беларусь як мага часцей. Сябруе з Купалаўскім музеем у Мінску. Імкнецца як мага актыўней далучаць да сяброўства з беларускай літаратурай пісьменнікаў Славакіі. Сёлета Мар'ян Серватка ўдзельнічаў у міжнародным сімпозіуме «Пісьменнік і час», які Міністэрства інфармацыі і Саюз пісьменнікаў Беларусі ладзяць штораз у лютым пачынаючы з 2015 года.

Кніга Янкі Купалы «А хто там ідзе?» — сапраўдны падарунак да 135-годдзя з дня нараджэння народнага песняра Беларусі.

Сяргей ШЫЧКО

shychko@zviazda.by

Загаловак у газеце: Купала крочыць па Славакіі

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.