Вы тут

У верхняй палаце абмеркавалі супрацоўніцтва з Дзяржавай Ізраіль


У Савеце Рэспублікі адбылася сустрэча спікера верхняй палаты беларускага парламента Міхаіла Мясніковіча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Дзяржавы Ізраіль у нашай краіне Алонам Шогамам.


Бакі абмеркавалі развіццё беларуска-ізраільскага міжпарламенцкага ўзаемадзеяння, шырокі спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і іншых сферах, якія ўяўляюць узаемную цікавасць. Па выніках гутаркі выказана ўзаемная зацікаўленасць у далейшым пашырэнні ўзаемавыгадных сувязяў, у тым ліку па лініі парламентаў дзвюх краін. У сустрэчы таксама прыняў удзел старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, кіраўнік рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з парламентам Дзяржавы Ізраіль Аляксандр Папкоў.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavіt@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Сябруем парламентамі

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.