Вы тут

Што перашкаджае арганізаваць прамы рэйс у Беларусь жадаючым выехаць


У сувязі з напружаным ваенна-палітычным становішчам пасольства Беларусі ў Ізраілі працягвае актыўную работу па аказанні дапамогі беларускім грамадзянам як на тэрыторыі Ізраіля, так і сектара Газа. Пра гэта заявіў пасол Беларусі ў Ізраілі Яўген Вараб’ёў, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

У тым ліку адсочваецца інфармацыя аб загінулых і пацярпелых, вядзецца ўзаемадзеянне з кампетэнтнымі дзяржаўным службамі і Інтэрполам.

На бягучы момант вядома аб трох загінулых грамадзянах Беларусі, двое з якіх загінулі на поўдні Ізраіля ў першыя дні канфлікту. Яшчэ адна беларуская грамадзянка была цяжка параненая ў выніку прамога траплення ракеты ў жылы дом. Тыдзень таму яна памерла ў бальніцы. Яе цела пры садзейнічанні пасольства было дастаўлена ў Беларусь для пахавання.

Таксама вядома пра гібель трох выхадцаў з Беларусі, якія былі грамадзянамі Ізраіля і даўно пражывалі на яго тэрыторыі.

Многія грамадзяне звяртаюцца ў пасольства па дапамогу, і дыпламаты робяць усё, што ў іх сілах. Пасольства дае неабходныя парады тым, хто хацеў бы выехаць з Ізраіля і вярнуцца ў Беларусь. Міжнародны аэрапорт Ізраіля працягвае працаваць, і кошт квіткоў ужо стаў больш умераным, адзначыў пасол.

У дыпмісіі таксама вядуць ўлік усіх грамадзян на выпадак з’яўлення больш зручнага і хуткага варыянту вярнуцца ў Беларусь. Яўген Вараб’ёў падкрэсліў, што ў гэтым кантэксце вялікую праблему складаюць заходнія санкцыі, якія былі накладзеныя на «Белавія». Нягледзячы на атрыманы дазвол ізраільскага боку, санкцыі не даюць рэалізаваць прамы рэйс з Ізраіля ў Беларусь. «Мы робім усё, каб вырашыць гэтыя праблемы», — запэўніў ён.

Што датычыцца сітуацыі ў сектары Газа, з-за адсутнасці ўвесь гэты час гуманітарнага калідора для эвакуацыі ў бок Егіпта пакуль не ўдаецца вывезці беларускіх грамадзян. Хоць для арганізацыі гэтага зроблена ўсё, што ў сілах дыпламатаў. «Думаю, гэтая работа ўвянчаецца поспехам», — сказаў пасол.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.