Вы тут

Індывідуальныя жылыя дамы прывабліваюць насельніцтва


У краіне назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя павышэння цікавасці насельніцтва да пражывання ў індывідуальных жылых дамах, заявіў учора намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Дзмітрый Семянкевіч на адкрыцці міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі «Драўлянае і каркаснае домабудаванне. Баня-2017».


Прадстаўнік Мінбудархітэктуры лічыць гэты напрамак сапраўды перспектыўным, бо такое жыллё валодае пэўнымі перавагамі ў параўнанні з шматпавярховай жылой забудовай. «Галоўная з іх сёння — магчымасць будаваць жыллё з максімальным улікам уласных патрабаванняў да колькасці памяшканняў, плошчы і планіроўкі», — адзначыў намеснік міністра. Паводле яго слоў, не менш важна і тое, што цяпер ёсць магчымасць узводзіць дом чэргамі, павялічваючы яго плошчу паступова пры з'яўленні фінансавых сродкаў і змене патрабаванняў да ўмоў пражывання. «І, безумоўна, спрыяльная экалагічная абстаноўка, бо, як правіла, індывідуальны жылы дом будуецца за горадам», — кажа Дзмітрый Семянкевіч.

Таксама ён адзначыў, што эксперты галіны прагназуюць павелічэнне аб'ёмаў індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва за кошт павышэння індустрыялізацыі самога працэсу — праз перавод індывідуальнай вытворчасці ў механізаваны паточны працэс вырабу ў заводскіх умовах канструкцый, узбуйненых элементаў і блокаў дома з наступнай яго зборкай на будпляцоўцы. Абавязковы этап — распрацоўка розных тыпаў і архітэктурна-планіровачных рашэнняў індывідуальных жылых дамоў заводскага вырабу.

«Перадавыя тэхналогіі індустрыяльнага домабудавання, максімальная заводская гатоўнасць і мінімальна неабходны механізаваны мантаж на будаўнічай пляцоўцы дазваляюць паменшыць выдаткі будучых уласнікаў, расход матэрыялаў, а таксама павысіць якасць будаўніцтва, скараціць яго тэрміны і знізіць кошт дома», — падкрэсліў Дзмітрый Семянкевіч.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Узвесці ўласны дом... паэтапна

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.