Вы тут

Працягваецца галасаванне за лепшую паштовую марку


Прагаласаваць за найлепшую паштовую марку Беларусі можна да 20 красавіка ўключна.


Конкурс выклікаў цікавасць у жыхароў не толькі нашай, але і іншых краін. У сувязі з гэтым, а таксама напярэдадні ІХ Нацыянальнай філатэлістычнай выстаўкі «Белфіла-2017», якая адбудзецца ў рамках форуму «ТІБО-2017», галасаванне вырашылі працягнуць да 20 красавіка ўключна.

Запоўніць анкету для ўдзелу ў апытанні можна на сайце Белпошты (раздзел «Філатэлія») або ў любым аддзяленні паштовай сувязі. Сярод усіх удзельнікаў, якія дашлюць лісты ў вызначаны тэрмін з правільна запоўненай анкетай і назавуць марку-пераможцу, будуць разыграны прызы — наборы філатэлістычнай прадукцыі.

Вынікі конкурсу падвядуць 5 мая 2017 года.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

lubneuskaya@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Конкурс працягнуты

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.