Вы тут

Работа са зваротамі грамадзян - важны складнік дзейнасці ўладаў


Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава сёння прыняла ўдзел у пасяджэнні Докшыцкага райвыканкама (Віцебская вобласць), на якім разглядаліся пытанні арганізацыі працы са зваротамі грамадзян.


Докшыцкі раён - адзін з лепшых у Віцебскай вобласці па арганізацыі працы са зваротамі грамадзян. Мясцовыя ўлады настроены на рашэнне праблем насельніцтва, і таму ў вышэйстаячыя інстанцыі (аблвыканкам і рэспубліканскія ведамства) паступаюць адзінкавыя скаргі і просьбы аб дапамозе. Размаўляючы з журналістамі пасля паседжання, Наталля Качанава адзначыла, што работа са зваротамі грамадзян - адна з важных складнікаў дзейнасці ўладаў любога ўзроўню. "Я ўбачыла, што ў Докшыцкім раёне яна вельмі добра, сістэмна выбудавана. Залог паспяховасці гэтай працы - у непасрэдных зносінах прадстаўнікоў улады і жыхароў гарадоў і раёнаў. Трэба як мага часцей арганізоўваць сустрэчы з грамадзянамі. Месцы для іх правядзення павінны вызначыць мясцовыя органы ўлады. У раёнах - гэта сельсаветы, у гарадах - ЖЭУ, напрыклад", - сказала Наталля Качанава.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.