Вы тут

Боепрыпасы правезці не ўдалося


Як паведамілі ў прэс-службе Брэсцкай мытні, спынена спроба перамясціць праз мяжу боепрыпасы да агнястрэльнай зброі.


58-гадовы брастаўчанін разам са сваякамі вяртаўся на легкавым аўтамабілі дадому з Украіны праз пункт мытнага афармлення «Олтуш». Пры наглядзе машыны службовыя асобы заўважылі каробкі з боепрыпасамі, а дакладней 55 патронаў. Спецыялісты абласнога ўпраўлення дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз далі заключэнне аб прыгоднасці гэтых патронаў для стральбы. Яны з'яўляюцца боепрыпасамі да пісталета Макарава, аўтаматычнага пісталета Сцечкіна, а таксама падыходзяць да іншых узораў ручной агнястрэльнай зброі.

Брастаўчанін затрыманы. Заведзена крымінальная справа.

Святлана ЯСКЕВІЧ

yackevіch@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.