Вы тут

Стройная фігура выпрацоўваецца... маршам!


Сёння ў беларускай сталіцы, на Кастрычніцкай плошчы, адбыўся ўрачысты марш, прысвечаны стагоддзю заснавання беларускай міліцыі. Акрамя таго, што само па сабе мерапрыемства ўнікальнае не толькі для Беларусі, але і ўсяго свету, у ім упершыню ўзялі ўдзел дзяўчаты-курсанткі з Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў. Для іх гэта стала не толькі нагодай для гонару, але і магчымасцю палепшыць фігуру. За пяць месяцаў трэніровак яны пахудзелі хто на чатыры, а хто і на восем кілаграм!


"Нi адна паліцэйская структура свету такога мерапрыемства не праводзіла: у такім маштабе, каб удзельнічалі ўсе падраздзяленні міністэрства ўнутраных спраў. Гэта зрабілі толькі мы. Урачысты марш, які атрымаўся амаль як ваенны парад, пераканаў усіх у тым, што страявая зладжанасць - адлюстраванне баявой зладжанасці, якая ёсць у міліцыі,"- расказаў Юрый Караеў, намеснік Міністра ўнутраных спраў, камандуючы ўнутранымі войскамі.

Не горш за мужчын гэта пацвердзілі і прадстаўніцы слабога полу. Па словах Юрыя Караева, курсанткі ў вольны час падлічылі, што ўсяго адбылося 48 трэніровак, падчас кожнай з якіх яны прайшлі ад 5 да 8 кіламетраў, з іх траціна - страявым крокам. У цэлым - каля 300 кіламетраў.

Падрыхтоўку да маршу дзяўчаты пачалі яшчэ ў кастрычніку. Па два разы на дзень адпрацоўвалі прыёмы страявой падрыхтоўкі. У Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў іх навучаецца няшмат, таму ў камандны разлік трапіў амаль увесь асабісты склад жанчын. Як прызналася карэспандэнту "Звязды" камандзір жаночага зводнага параднага разліку, выкладчык Акадэміі МУС, падпалкоўнік міліцыі Алена Абрамовіч, падрыхтоўка для дзяўчат і хлопцаў нічым не адрозніваецца.

"Нашых дзяўчат упершыню запрасілі паўдзельнічаць у парадзе і падрыхтоўцы да яго. Напачатку мы трэніраваліся асобна ад хлопцаў і, вядома, у дзяўчат была невялікая няўпэўненасць. Але ўжо на першых сумесных трэніроўках, калі яны пабачылі, што ў іх атрымліваецца не горш, чым у рабят, курсантак дужа гэта натхніла. Насамрэч дзяўчат хацелі паказаць, на што яны здольныя. Паверце, для кожнай з нас гэта вялікі гонар".

Усяго ў маршы ўзяло ўдзел больш за 1200 удзельнікаў і 46 адзінак тэхнікі. Сярод пешай калоны былі разлікі ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў і Акадэміі МУС, аўтамабільнай інспекцыі, дэпартамента аховы міністэрства і нават спецыялістаў-кінолагаў са службовымі сабакамі. Што тычыцца аўтамабільнай калоны, то спачатку праехаў разлік рэтратэхнікі - аўтамабілі мінулага стагодзя, а затым і сучасныя машыны.

Вераніка ПУСТАВІТ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.