Вы тут

У Гомелі ўстаноўлены помнік да 100-годдзя беларускай міліцыі


Бронзавы міліцыянер цяпер сустракае ўсіх, хто трапляе на прывакзальную плошчу ў Гомелі. Тут устаноўлены помнік, прысвечаны 100-годдзю беларускай міліцыі.


Фота БЕЛТА

Сродкі на новую скульптуру вышынёй 2,4 метра і вагой 1,3 тоны ахвяравалі спонсары і афіцэрскі сход гомельскай міліцыі. Двухметровы вартавы правапарадку — не канкрэтная асоба. На пастаменце — 40-гадовы старшы лейтэнант з 50-х гадоў мінулага стагоддзя. У яго руках жазло і свісток, на плячы — палявая сумка, побач — савецкі матацыкл М-72. Помнік прысвечаны героям міліцыі, якія загінулі на службе. Ветэран органаў унутраных спраў, актывіст абласнога савета ветэранаў Генадзь Курловіч нагадаў пры адкрыцці падзеі сярэдзіны мінулага стагоддзя:

— Амністыя 1953 года справакавала ўсплёск злачыннасці ў Савецкім Саюзе, з лагераў і турмаў разам з нявінна асуджанымі людзьмі на волю выйшлі адпетыя злодзеі. Гэты перыяд у гісторыі міліцыі з'яўляецца адным з самых трагічных і складаных. Вось чаму ўвасобілі ў метале выяву міліцыянера таго часу.

Беларускі скульптар, аўтар мемарыяльных комплексаў «Аперацыя «Баграціён» і «Бітва за Днепр» Валерый Кандраценка адзначыў, што было няпроста прыдумаць кампазіцыю. Нават, калі вызначыліся з канцэпцыяй, шмат часу пайшло на высвятленне дэталяў.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іоst@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Загінулым на службе прысвячаецца

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».