Вы тут

Віншаванне Прэзідэнта са 100-годдзем беларускай міліцыі


Паважаныя супрацоўнікі органаў унутраных спраў, дарагія ветэраны!

Віншую вас са 100-годдзем з дня ўтварэння беларускай міліцыі.

Гэтае свята сімвалізуе павагу да найлепшых традыцый служэння народу і краіне, якія закладваліся многімі пакаленнямі супрацоўнікаў МУС. Адзначаючы векавы юбілей, мы па праву ганарымся сапраўднымі прафесіяналамі, вернымі Закону, аддаём належнае подзвігу ўсіх, хто самааддана змагаўся са злачыннасцю.

Выбраўшы нялёгкую і мужную прафесію, вы прысвяцілі сябе адказнай і высакароднай місіі — абароне інтарэсаў грамадства, жыцця і спакою грамадзян. Перакананы, застаючыся вернымі прысязе, вы з гонарам выканаеце свой абавязак.

Асаблівыя словы ўдзячнасці ветэранам органаў унутраных спраў — людзям, якія самааддана служылі Айчыне. Сёння ўжо новае пакаленне супрацоўнікаў забяспечвае правапарадак у краіне і працягвае іх справу, упісваючы новыя слаўныя старонкі ў гісторыю Беларусі.

У гэты святочны дзень жадаю ўсім супрацоўнікам міліцыі, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, сямейнага шчасця і поспехаў у служэнні на карысць нашай Радзімы!

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

Загаловак у газеце: На варце жыцця і бяспекі

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.