Вы тут

Парасткі спагады і сяброўства


Валанцёрскі атрад «Парастак» у віцебскай сярэдняй школе №29 імя В.В. Піменава працуе з 2012 года, займаецца двума асноўнымі кірункамі: экалагічным і дапамогай дзецям-інвалідам. У яго рабоце можна вылучыць чатыры кірункі дзейнасці: «Міласэрнасць», «Спорт і здаровы лад жыцця», «Творчасць», «Экалогія».


Апошнія два гады «Парастак» працуе над праектам «Мы разам» сумесна з Віцебскім дзяржаўным цэнтрам карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі. На працягу гэтага часу дзеці пасябравалі з хлопцамі і дзяўчатамі, якія там знаходзяцца, яны разам святкуюць дні нараджэнняў, праводзяць спартыўныя мерапрыемствы, ладзяць адмысловае свята «Падарунак сябру — сваімі рукамі».

З мэтай сумеснай працы валанцёраў і дзяцей-інвалідаў да Міжнароднага жаночага дня была арганізавана пасадка кветак. І неўзабаве ў многіх сем'ях дома з'явіліся любімыя матулямі расліны, якія вырасцілі самі дзеці.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.