Вы тут

Жыхар Мінска незаконна захоўваў арсенал зброі часоў вайны


Яго выявілі супрацоўнікі крымінальнага вышуку Савецкага РУУС г. Мінска пры падтрымцы байцоў спецпадраздзялення «Алмаз». 46-гадовы мужчына незаконна захоўваў дома арсенал зброі часоў Вялікай Айчыннай вайны.


 

Нідзе не працуючы раней не судзімы грамадзянін захоўваў такую яе колькасць, што можна было ўзброіць невялікае падраздзяленне. Так, падчас агляду ў кватэры аператыўнікі знайшлі: пісталеты-кулямёты ППС, ППШ, Томсана, вінтоўку СВТ, наган, рэвальверы, клінок, кінжал, боепрыпасы, а таксама часткі зброі. Пры затрыманні зламыснік праз акно выкінуў адзін з пісталетаў — браўнінг. Апроч таго, праваахоўнікі знайшлі форму нямецкіх афіцэраў. Як патлумачыў мужчына, усё гэта ён калекцыяніраваў.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Арсенал зброі ў кватэры

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.