Вы тут

У цэнтры медыйнай увагі – Эканамічны пояс Шаўковага шляху


У Інстытуце журналістыкі БДУ прайшла VI-я міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Міжнародная журналістыка-2017: ідэя інтэграцыі інтэграцый і медыя”.


Вось што расказвае пра гэты навуковыі разам з тым творчы праект дырэктар Інстытута журналістыкі Белдзяржуніверсітэта кандыдат філалагічных навук Сяргей Валянцінавіч Дубовік:

– У госці да нас прыехалі навукоўцы з 11 краін. Удзел у канферэнцыі прымаюць даследчыкі, эксперты з Расіі, Украіны, Казахстана, Кітая, Францыі, Ірака, Ірана і інш. Як правіла, усе – нашы даўнія партнёры, навукоўцы, з якімі мы кантактуем па многіх пытаннях. Канешне ж, актыўны ўдзел прымаюць і кітайскія магістранты, аспіранты, студэнты, якія авалодваюць у нашай краіне новымі ведамі, якія займаюцца самымі рознымі медыйнымі даследваннямі. Аўтар даклада “Роля кітайскіх і беларускіх СМІ ў рэалізацыі канцэпцыі “Адзін пояс – адзін шлях” – Бурыдэ з Белдзяржуніверсітэта. Цзямэй Сун (таксама – з БДУ) звяртаецца да тэмы адлюстравання ідэі Шоўкавага шляху ў кітайскіх СМІ. Аўтары дакладаў, выступленняў паказваюць саму ідэю Шаўковага шляху як ініцыятывы па ўмацаваню палітычнай, сацыяльнай стабільнасці ва ўсім свеце. І адпаведна разглядаюць ролю СМІ ў гэтай справе.

Не меней цікавым падаецца даклад Хайянь Чжана – “Стандарты масавай культуры ў кітайскай прэсе”. І беларускія даследчыкі аказаліся на канферэнцыі ўважлівымі да кітайскай медыйнай праблематыкі: кандыдат філалагічных навук Барыс Залескі вызначыў сваю тэму наступным чынам – “Саюз медыя краін Шоўкавага шляху і ўзаемадзеянне рэгіёнаў”, Алена Конанава – “Інфарацыйнай падтрымка медыя ў рэалізацыі эканамічнай стратэгіі КНР”.

Кастусь Ладуцька

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.