Вы тут

Студэнты журфака БДУ будуць вывучаць дрон-журналістыку


Сёлета факультэт журналістыкі БДУ адзначае 75 гадоў. Зараз ён — адзін з вядучых цэнтраў па падрыхтоўцы спецыялістаў у сферы масавых камунікацый. Навучанне тут праходзіць каля тысячы студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў. Сярод запланаваных святочных мерапрыемстваў на наступныя некалькі месяцаў — розныя выстаўкі, навуковыя канферэнцыі, майстар-класы ад вядомых журналістаў.


Дэкан Вольга САМУСЕВІЧ расказала, што сёлета на факультэце адбылося шмат значных перамен у вучэбным працэсе:

— Летась мы зрабілі рэарганізацыю кафедраў — з дзесяці да сямі. З бягучага года вырашылі не праводзіць набор абітурыентаў на спецыяльнасць «Менеджмент». Сёлета конкурс на спецыяльнасць «Журналістыка. Вэб-журналістыка» аказаўся большым у некалькі разоў, чым на друкаваныя і аўдыявізуальныя СМІ. Таму можна гаварыць пра тое, што абітурыентаў вельмі цікавяць лічбавыя тэхналогіі. На сёння, каб быць запатрабаваным журналістам, трэба імкнуцца да ўніверсальнасці: рабіць матэрыялы ў друкаваныя СМІ, паралельна ствараць нешта для вэб-пляцоўкі, ведаць азы работы з відэа- і аўдыякантэнтам. Сядзець кожны дзень па пяць пар на факультэце для студэнтаў — учарашні дзень, навучанне павінна быць мабільнае, цікавае для іх. Таму летась мы пачалі выкарыстоўваць дыстанцыйныя тэхналогіі: выкладчыкі запісваюць свае лекцыі, змяшчаюць матэрыялы на спецыяльным сайце, а студэнты асвойваюць іх у любы час у камфортнай для сябе абстаноўцы.

У лістападзе на журфаку пройдзе «Студэнт на тыдзень». Гэты праект створаны для таго, каб школьнікі адчулі сябе сапраўднымі журналістамі і канчаткова вызначыліся з прафесіяй, упэўненая дэкан.

Сёлета на базе Белтэлерадыёкампаніі быў адкрыты філіял кафедры тэлебачання і радыёвяшчання факультэта журналістыкі — пляцоўка для вытворчай практыкі студэнтаў. Яшчэ адно новаўвядзенне — сумесная магістратура з эканамічным факультэтам БДУ па спецыяльнасці «Кіраванне медыяпраектамі». «Магчыма, у далейшым будзем узаемадзейнічаць і з іншымі факультэтамі ВНУ», — кажа Вольга Самусевіч.

Намеснік дэкана па вучэбнай рабоце і адукацыйных інавацыях факультэта Уладзімір СЦЯПАНАЎ адзначыў, што за апошні год на журфаку было абноўлена больш за 50 вучэбных праграм. З'явілася шмат новых сучасных дысцыплін, такіх як стварэнне і прасоўванне стартапаў, кіраванне сацыяльнымі медыя, прадзюсаванне ў аўдыявізуальных медыя.

— З улікам гэтага мадэрнізуецца і тэхніка. Напрыклад, летась на факультэце з'явілася 12 магутных камп'ютараў, якія дазваляюць займацца відэамантажом. Нашы супрацоўнікі праходзяць навучанне па кіраванні беспілотным апаратам, які мы закупілі, — заўважыў выступоўца. — Думаю, з наступнага навучальнага года ў нас з'явіцца паўнавартасная дысцыпліна для студэнтаў — робат-журналістыка, якая будзе прысвечана відэаздымкам з выкарыстаннем беспілотных апаратаў. Верагодней за ўсё, гэта будзе курс па выбары. Навучанне змогуць праходзіць студэнты розных спецыяльнасцяў.

Дар'я ШЛАПАКОВА

Загаловак у газеце: Будучыня — за ўніверсальнай журналістыкай

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Усё, што трэба ведаць пра змены ў Жыллёвым кодэксе

Усё, што трэба ведаць пра змены ў Жыллёвым кодэксе

Мы паспрабавалі адшукаць самыя вострыя вуглы новаўвядзенняў і ўявіць, як будзе працаваць гэты дакумент пачынаючы з 2020 года.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Як запрасіць чалавека, каб ён не прыйшоў, і знойдзены кашалёк.

Грамадства

Як пенсіянерка з Гомеля купіла набор каструль па цане патрыманай іншамаркі

Як пенсіянерка з Гомеля купіла набор каструль па цане патрыманай іншамаркі

Усё, як у казцы: прыгожая зала, музыка, пачастункі. Абаяльныя людзі распавядаюць аб правільным харчаванні і рэкламуюць свой тавар...

Грамадства

714 тысяч тон адходаў для перапрацоўкі сабралі летась беларусы

714 тысяч тон адходаў для перапрацоўкі сабралі летась беларусы

Гэта адходы шкла, паперы, пластыку, шын, батарэек, машыннага масла...