Вы тут

У Гомелі абмеркавалі пытанні радыяцыйнай бяспекі


У Гомелі пад кіраўніцтвам старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Аляксандра ПАПКОВА прайшло выязное пасяджэнне камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні. Падчас яго парламентарыі абмеркавалі практыку прымянення законаў Рэспублікі Беларусь «Аб радыяцыйнай бяспецы насельніцтва» і «Аб прававым рэжыме тэрыторый, якія падвергліся радыеактыўнаму забруджванню ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС».


Удзельнікі пасяджэння ўзнялі шэраг пытанняў аб удасканаленні сістэмы радыяцыйнага кантролю і маніторынгу радыеактыўнага забруджвання навакольнага асяроддзя, медыцынскім наглядзе насельніцтва і санаторна-курортным лячэнні дзяцей, якія пражываюць на забруджаных тэрыторыях, прымяненні ахоўных мер у сельскагаспадарчай галіне, выкарыстанні зямельных і лясных рэсурсаў, рэалізацыі інвестыцыйных праектаў і стварэнні новых вытворчасцяў.

(Больш падрабязна пра гэта чытайце ў наступным нумары «МС».)

Загаловак у газеце: Прадухіліць небяспеку. Радыяцыйную

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.