Вы тут

Варона ўкрала пашпарт у грамадзяніна Эстоніі


Варона ўкрала пашпарт у грамадзяніна Эстоніі на аўтамабільным пункце пропуску «Івангорад» у Ленінградскай вобласці, паведамляецца на сайце Паўночна-Заходняга мытнага ўпраўлення ФМС Расіі.


Падчас працэдуры мытнага афармлення транспартнага сродку грамадзянін Эстоніі дастаў пашпарт, але раптам да яго падляцела варона, выхапіла дакумент і ўзнялася ўверх. Сведкамі інцыдэнту сталі службовыя асобы мытнага паста, яны паспрабавалі дапамагчы грамадзяніну, былі прыцягнутыя кінолагі са службовымі сабакамі. Аднак усе спробы злавіць птушку скончыліся няўдачай. Пашпарт знайшоўся праз два дні. Варона кінула яго недалёка ад пешаходнага пункта пропуску. Дакумент стаў несапраўдным, таму што птушка вырвала з яго адзін ліст.

Вясной варона знесла чатырохмесячнага шчанюка пароды чыхуахуа ў жыхаркі аўстралійскага Мельбурна. Паводле яе слоў, птушка схапіла гадаванца лапамі і паляцела.

Іван КУПАРВАС

hvir@zviazda.by

Загаловак у газеце: Варона ўкрала пашпарт

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.