Вы тут

Наталля Качанава павіншавала выхаванцаў Дзіцячага гарадка ў Мінску


Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля КАЧАНАВА прыняла ўдзел у навагодняй ёлцы ў Дзіцячым гарадку Ленінскага раёна Мінска.


Як паведаміла агенцтва «Мінск-Навіны», Наталля Качанава павіншавала дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, з надыходзячымі навагоднімі святамі. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта таксама падзякавала персаналу Дзіцячага гарадка за клопат, увагу і любоў, якімі акружаны дзеці, што трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю.

Наталля Качанава адзначыла, што ў Беларусі ўсё робіцца для таго, каб дзецям жылося добра. «У нас добрыя школы, дзе можна рэалізаваць свае здольнасці і ісці ў дарослае жыццё самастойнымі і адказнымі людзьмі. Праз пару дзясяткаў гадоў вы станеце апорай і рухавіком нашай дзяржавы, — сказала яна. — Вы жывяце ў дастойным месцы, дзе ёсць магчымасць займацца і спортам, і мастацтвам, вы акружаныя клопатам і ўвагай».

Наталля Качанава падарыла дзецям веласіпеды «Аіст». У адказ яны ўручылі ёй ёлачныя ўпрыгажэнні і лялькі, якія зрабілі сваімі рукамі. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта таксама пакінула запіс у Кнізе ганаровых гасцей Дзіцячага гарадка.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Рэалізаваць сябе можа кожны

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.