Вы тут

25 снежня адбудзецца фінал тэлепраекта «Талент краіны»


Увечары 25 снежня на тэлеканале АНТ адбудзецца фінал тэлепраекта «Талент краіны». Прафесійнае журы агучыць імёны самых таленавітых і перспектыўных удзельнікаў у кожнай узроставай групе (5—10 гадоў і 10—15 гадоў), якія атрымаюць грашовыя гранты ад спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.


Спаборнічалі юныя таленты па чатырох намінацыях: вакал, харэаграфія, інструментальнае мастацтва і арыгінальны жанр. У фінал прайшлі па пяць канкурсантаў з малодшай і старэйшай групы: выхаванцы цыркавой студыі Андрэй і Дзіяна Сітнік з Мазыра, спявачка з Мінска Сафія Астапюк, кларнетыст Глеб Варанкоў і піяніст Мікіта Шастакоў, выканаўца народных танцаў Яна Варабей з Баранавічаў, маленькая піяністка Сафія Курловіч і дэкламатарка Аліна Дзялендзік — абедзве з Салігорска, юныя спявачкі Аліна Пехцерава з Магілёва і Акуліна Андрэева з Мінска, танцор Павел Красоўскі.

Хто з іх найбольш варты перамогі, вырашыць кампетэнтнае журы: мастацкі кіраўнік Беларускай харэаграфічнай гімназіі-каледжа Інэса Душкевіч, галоўны рэжысёр Рускага тэатра Сяргей Кавальчук, саліст Вялікага тэатра оперы і балета Уладзімір Громаў, кампазітар Леанід Шырын і старшыня праўлення спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі Кацярына Дулава.

Вікторыя ЗАХАРАВА

zaharava@zviazda.by

Загаловак у газеце: Узнагароды для герояў

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.